Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Hattrick - футбольны менеджэр | Далучайцеся да футбольнага света бясплатна 

Hattrick - футбольны менеджэр | Далучайцеся да футбольнага света бясплатна


Кіруйце, як хочаце

Hattrick - футбольны стратэгічны мэнэджэр, дзе Вы ствараеце і доўга кіруеце сваім клюбам. Усё роўна, як часта Вы будзеце заходзіць у гульню - кожны дзень або раз у тыдзень - пры правільных рашэннях усе маюць роўныя шанцы на поспех.

 

Стварыце і трэніруйце сваю каманду

Развівайце Вашу каманду з дапамогай трэніровак. Кіруйце фінансамі. Шукайце новых гульцоў на трансферы або стварыце моладзевую каманду для пошуку уласных маладых талентаў для будучага залатога пакалення.

 

Абхітрыце апанентаў

Вы спаборнічаеце з іншымі мэнэджарамі ў сістэме ліг і кубкаў Hattrick. Вы пачынаеце гуляць у ніжэйшых лігах, паступова паднімаючыся да вяршыні. А яшчэ Вы можаце ствараць уласныя турніры і гуляць з сябрамі.

 

Супольнасьць і прыкладаньні

Супольнасьць - магутная сіла ў Hattrick. Завітайце на нашыя форумы і знайдзіце сабе сяброў з усяго сьвету. У нас таксама ёсць выдатныя мабільныя прыкладання для iOS і Android, а таксама шмат убудоў і праграм ад іншых распрацоўнікаў.

26 Гадоў
54 Мовы
149 Краінаў
14 086 001 Карыстальнік усяго
364 762 978 Паведамленняў на форуме
833 071 415 матчаў згуляна

Класічны онлайн футбольны мэнэджэр

Hattrick - анлайн футбольны мэнэджэр, гульня, у якой Вы становіцеся мэнэджэрам футбольнага клуба і вядзеце яго да перамог. Вы кіруеце самымі важнымі аспектамі жыцця клюба - трансферамі, трэніроўкай здольнасцяў, расстаноўкай і тактычнай схемай на матчы лігі і кубкаў, напрыклад ЗША або US Open Cup.

Падчас матчаў наша сістэма сімулюе яго зыход, а Вы можаце назіраць за тым, што адбываецца на поле з дапамогай трансляцыі з каментарамі і нават пісаць суперніку ў чат! Вядома, уся інфармацыя для аналізу будзе даступная і пасля матчу.

Hattrick, перш за ўсё, стратэгічная гульня, дзе Вы павінны спланаваць доўгатэрміновую стратэгію, збалансаваўшы фінансы свайго клуба і поспехі каманды на полі. Што лепш: развіваць ўласную трэніровачную базу або купіць старога зорнага гульца? Ці варта пераводзіць у асноўную каманду перспектыўнага абаронцу або нападніка з юнацкай акадэміі? Вырашаць вам!

Магчыма, менавіта выхаванец Вашага клуба стане праз некалькі сезонаў Лео Месі, Крыштыяну Раналду або Васілём Беразуцкім у сусвеце Hattrick!

Важнай часткай Hattrick з'яўляецца вялікае і актыўная футбольная супольнасць. Каманды, з якімі Вы спаборнічаеце, кіруюцца такімі ж рэальнымі карыстальнікамі, як і Вы, і яны гэтак жа будуць старацца Вас перахітрыць! А яшчэ супольнасць з радасцю дасць Вам парады, як лепш развівацца ў гульні - што лепш трэніраваць, якія тактыкі пераважныя і як спланаваць фінансы.

Кожная краіна ў Hattrick, у тым ліку і USA, мае нацыянальныя зборныя, у якія можа патрапіць і Ваш зорны гулец! Кожны сезон у гульні праходзіць Чэмпіянат Свету - або сярод маладзёжных, або сярод асноўных зборных каманд. Дзеючы Чэмпіён Свету ў Hattrick - Argentina, давайце павіншуем іх!

Калі Вы даможацеся поспеху як мэнэджэр, Вы зможаце таксама стаць мэнэджэрам нацыянальнай зборнай. Кожны сезон на пост трэнера ўсіх зборных праводзяцца выбары, і Вы зможаце ў іх удзельнічаць. У Hattrick вялікая колькасць краін - цяпер іх 149 - і ў кожнай краіны па 2 зборных. Вы можаце вылучыць сваю кандыдатуру на пост мэнэджара любы з іх - і застанецца толькі пераканаць мясцовых карыстальнікаў галасаваць за Вас.

У Hattrick Вы заўсёды знойдзеце чым заняцца - можна завісаць на форумах, дзе абмяркоўваюцца як рэчы, звязаныя з гульнёй, так і іншыя тэмы, напрыклад, навіны свету рэальнага футбола. Ці Вы можаце шукаць ідэальнага гульца для ўзмацнення сваёй каманды на трансферным рынку.

Пры гэтым Вы можаце гуляць Hattrick у сваім тэмпе. Напрыклад, усяго за 30 хвілін у тыдзень Вы зможаце выдаць загады на ўсе матчы. І калі Вы будзеце прымаць правільныя рашэнні, гэтага будзе дастаткова для поспеху.

У адрозненне ад іншых гульняў, у Hattrick цалкам неабавязкова заходзіць кожны дзень, каб сабраць нейкія бонусы, гульнявую валюту ці моркву з агарода. У нашай гульні няма ніякай магчымасці купіць якія-небудзь гульнявыя перавагі за рэальныя грошы. Замест гэтага ў Hattrick ёсць так званая падпіска Supporter, якую можна купіць за рэальныя грошы і якая дае карыстальнікам доступ да шматлікіх дадатковых функцый і робіць сайт больш маляўнічым, але не адкрывае роўным лікам ніякіх гульнявых пераваг.

Hattrick - арыгінальны футбольны менеджэр, які горда барозніць прасторы інтэрнэту з 1997 года. Заснавальнікі Hattrick ўсё яшчэ адданыя сваёй справе і працягваюць працаваць над тым, каб Hattrick развіваўся далей выключна як бясплатны футбольны мэнэджэр.

Мы думаем, што ў Hattrick спалучаецца ўсё лепшае, што ёсць у кампутарных гульнях-спартыўных мэнэджарах, і ёсць відавочная перавага перад імі - Вы спаборнічаеце з рэальнымі жывымі гульцамі, а не кампутарнымі алгарытмамі.

Наша гульня таксама змяшчае элементы кансольных футбольных гульняў фармату "зьбяры сваю каманду і атрымлівай ачкі", такіх як FIFA Ultimate Team.

Мы будзем вельмі рады бачыць Вас у шэрагах карыстальнікаў Hattrick - лепшай футбольнай стратэгіі на прасторах інтэрнэту! Рэгістрацыя зусім бясплатная, і не трэба нічога ўсталёўваць - хіба што, Вы захочаце скарыстацца нашымі выдатнымі прыкладаннямі для iOS і Android, якія спалучаюць у сабе ўвесь функцыянал гульні і дазваляе ўзяць Hattrick c сабой практычна куды заўгодна.

Але Hattrick-здраў: папярэджвае: Hattrick можа выклікаць залежнасць! Многія нашы карыстальнікі ўжо з намі па 10 гадоў і больш - і ўсё яшчэ не страцілі цікавасць да гульні.

 
Server 070